Пра гэта заявіў міністар абароны Эстоніі Рыха Тэрас.
Тэрас адзначыў, што эстонскі армія ў дадзены момант мае праблемы са спэцыялістамі ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій. Міністэрства абароны плянуе прыцягнуць людзей, якія захацелі б пайсьці на дзе дзейную службу ў кібэрвойскі.
Кіраўнік вайсковага камітэту НАТО Пэтр Павэл, каментуючы заяву Тэраса, рэкамэндаваў Эстоніі засяродзіцца на кібэрабароне. На думку Павэла, малыя дзяржавы, — чальцы вайсковага альянсу, — якія ня маюць магчымасьці ўносіць роўны з буйнымі дзяржавамі ўклад у абарону, маглі б засяродзіцца на асобных кірунках.
Напярэдадні парлямэнт Эстоніі прыняў бюджэт з рэкорднымі выдаткамі на абарону. На разьвіцьцё ўласных узброеных сілаў у будучым годзе пойдуць амаль паўмільёна эўра, на будаўніцтва інфраструктуры для войскаў саюзьнікаў — 12 мільёнаў эўра, на прыём саюзьнікаў — яшчэ каля 6 мільёнаў эўра.
У верасьні ў Эстоніі прайшлі кампутэрныя вучэньні па адбіцьці магчымай хакерскай атакі на вайсковыя структуры ЭЗ. Генэральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг, які назіраў за кібэрвучэньнямі, паведаміў, што за 2016 год колькасьць хакерскіх атакаў на сеткі альянсу ўзрасла на 60 адсоткаў. Ён падкрэсьліў, што галоўнае пры спыненьні кібэратакі — своечасовы абмен інфармацыяй.