Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры месяцы без матулі


Вільгельм Хамэрсхёй, «Чатыры пакоі» (1914)
Вільгельм Хамэрсхёй, «Чатыры пакоі» (1914)

Прайшло ўжо амаль тры месяцы, як ня стала матулі. Здаецца — ужо пачынаеш звыкацца з гэтай думкай: што ўжо яна больш ніколі не патэлефануе цябе, не прыйдзе пасядзець зь «любімай унучанькай»… Але здараюцца хвіліны, калі адчуваеш, што гэты «званок» павінен здарыцца. І чакаеш яго… І хочацца закрычаць: «Маці ня зьнікла!». Таму, што я амаль фізычна адчуваю ва ўсім яе: у рэчах (забраў з Ракава яе неразгаданую крыжаванку і хустачку), яе падарунках, зь якімі гуляецца дачка і часам пытае мяне: «Тата, а калі прыйдзе бабуля-Натуля?»…

Зрабіў яе фотаздымак і паставіў разам з іконай.

Цяпер маці глядзіць на нас. І па-добраму ўсьміхаецца.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG