Дзьве цётачкі побач у аўтобусе, я міжволі слухаю, як адна расказвае:
— …Чаго толькі ні рабілі даўней, каб набыць крышталь, — а дорага каштаваў, божачкі! Пасьля стаяў за шклом, пылінкі зь яго здзьмухвалі. У мяне ўсяго багата: вазы, салатніцы, келіхі, чарачкі каляровыя. У сьвяты вымалі. Цяпер нікому ён ня трэба, і грошай мала — але не прадасі. Кажу дачцэ: забяры — не! Нявестцы аддавала, ня трэба. Не выкідаць жа! І вось завезла на дачу, і мы з унучкамі цэлае лета з крыштальных келіхаў сырадой пілі.
Такое элегантнае рашэньне прапаноўвала і Марыя-Антуанэта: у каго няма хлеба, хай ядуць булачкі.
Аляксандра Макавік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org