Сяброўка паказвае дом у роднай францускай вёсцы — высокі ганак, аптэчны крыж, кветкі. Тут жыла аптэкарка мадам Лейф, каханка паэта Андрэ Брэтона. У 1930-я сюррэаліст Брэтон спыняўся ў горным санаторыі непадалёк, і потым часта прыяжджаў да мадам Лейф.
Пра гэта няма ні ў воднай кнізе, аднак Франсуаз і жыхары Плято д’Асі дагэтуль кажуць: аптэка каханкі Брэтона.
Мінула восемдзесят гадоў, а ўявіць, як ён ідзе раніцай па круасаны, — лёгка. За паваротам кнігарня «Пралеска», на доме насупраць шыльдачка: «Сьцеражыцеся сьнегападу», Брэтон думае (пазьней запіша): «Каханьне — сустрэча з чалавекам, які адкрывае ў табе штосьці нязнанае». А магчыма, сонна пазяхае.
Аляксандра Макавік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org