Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне: сваяк Пуціна мае паўмільярда даляраў, але не зусім уяўляе — адкуль


Уладзімір Пуцін і Олівэр Стоўн
Уладзімір Пуцін і Олівэр Стоўн

49-гадовы Міхаіл Шаломаў, сын стрыечнай сястры Пуціна Любові Шаломавай, аказаўся ўладальнікам актываў на суму 573 мільёнаў даляраў. Пра частку гэтых актываў ён мае слабое ўяўленьне.

Гэтак вынікае з дакладу Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці і «Новой газеты», які, магчыма, пралівае сьвятло на «трымальніка» актываў, зьвязаных з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам.

Шаломаў апошнія дзесяць гадоў працуе спэцыялістам у пецярбурскім філіяле дзяржаўнай кампаніі «Совкомфлот», якая займаецца транспартаваньнем нафты і нафтапрадуктаў. Холдынг, дзе ён працуе, не падае інфармацыю пра заробкі супрацоўнікаў. Але паводле зьвестак расейскага сайту па працаўладкаваньні Trud.com, зарплата на падобнай пасадзе складае каля 40 тысяч рублёў, або прыблізна 8400 даляраў на год.

Большая частка вядомай маёмасьці Шаломава — пецярбурская кампанія «Акцепт», якая, у сваю чаргу, валодае акцыямі буйных карпарацый, зьвязаных зь людзьмі з бліжэйшага атачэньня Пуціна. Сваю дзейнасьць «Акцэпт» вядзе з 2004 года і за гэты час, паводле падлікаў OCCRP, кошт яе актываў перавысіў паўмільярда даляраў.

У інтэрвію «Новой газете» ў 2009 годзе Шаломаў сказаў, што «Акцепт» — яго асабісты праект, але адразу ж пасьля пытаньня, ці не хаваецца за ім праўдзівы ўладальнік, перапыніў інтэрвію.

У канцы 2016 году журналісты высьветлілі, што «Акцепт» набыў 50% кампаніі «Игора драйв»: яна займаецца будаўніцтвам аўтагоначнай трасы блізу Пецярбурга, недалёка ад гарналыжнага курорту Ігара. Гэта адзін зь любімых гарналыжных курортаў Пуціна, і менавіта там, паводле інфармацыі Reuters, у лютым 2013 году згуляла вясельле яго дачка Кацярына Ціханава, якая выйшла замуж за Кірыла Шамалава.

Многія інвэстары, якія ўклалі сродкі ў гэты курорт, належаць да бліжэйшага атачэньня прэзыдэнта: гэта банк «Расія», кіраўніком якога зьяўляецца стары сябар Пуціна Юрый Кавальчук, і афшорнай кампанія, якая належыць Сяргею Ралдугіну.

Увесну журналісты зьвязаліся з Шаломавам, каб распытаць яго аб праекце, і ён гэтаму моцна зьдзівіўся. «А чаму вы якраз мне тэлефануеце, да мяне зьвяртаецеся?» — спытаў ён. Калі журналісты нагадалі яму, што яго фірме належыць палова кампаніі, якая займаецца будаўніцтвам трасы, Шаломаў сказаў: «Я чуў, вядома. Чуў, але ня больш».

Сам Пуцін заўсёды адмаўляў наяўнасьць у яго якога-небудзь сур’ёзнага багацьця, а ў інтэрвію рэжысэру Олівэру Стоўну ў дакумэнтальным фільме, які выйшаў у 2017 годзе, заявіў: «У мяне няма такога багацьця, пра якое гавораць».

Тым ня менш, гісторыя з Шаломавам упісваецца ў звычайную схему: вакол Пуціна шмат людзей, якія не зьяўляюцца бізнэсмэнамі, не падобныя на мільянэраў і нават самі адмаўляюць, што займаюцца бізнэсам. Але пры гэтым на паперы ім належаць значныя багацьці, атрыманыя ад паплечнікаў прэзыдэнта, лічаць аўтары дакладу.

Цалкам матэрыял чытаць тут .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG