Ягоны бацька быў таленавіты. Меў прыгожы, моцны голас. Любіў зацягнуць песьню ў лузе, на полі, у лесе, на вуліцы, радуючы сваім сьпевам людзей.
Усё жыцьцё працаваў на тартаку. І ў часе апошняе вайны таксама. Кіраўніком аховы.
Аднойчы летнім вечарам у канцы зьмены выйшаў на прахадную і засьпяваў. Пачалі падыходзіць немцы. Вялікі натоўп нечаканых слухачоў сабраўся. Сьпяваў па-беларуску. Ці разумелі сэнс ягоных песьняў? Гэта было неістотна. Бо сапраўднае мастацтва здольнае пераадолець моўныя межы, крануць душу. Слухалі, быццам зачараваныя.
Скончыў сьпяваць. Немцы падыходзілі і кожны даваў сьпеваку па цыгарэце.
Такі незвычайны ганарар атрымаў калісьці за свае сьпевы бацька гарадзенскага прафэсара Аляксея Пяткевіча.
Альжбета Кеда
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.