Маленькай я засынала, прытуленая да матулі — трымаючы яе руку. Пазьней, засынаючы, трымала і прыціскала любімую цацку льва. Празь некалькі год я засынала зь лістамі каханага ў далонях. Пасьля вясельля мы засыналі трымаючыся за рукі, узаемна прытуленыя. Урэшце мой сын засынаў, прыхілены да мяне, трымаючы маю руку.
Маму магу трымаць ужо толькі ў думках, любімага льва забраў час, каханы даўно перастаў пісаць — 31 год жывем разам (засынаючы, ужо не прыціскаецца). А сын туліцца ўжо да іншай.
Аднак хвіліны ціхага шчасьця працягвае мой кот. З мурлыканьнем залазіць пад маю коўдру, прытуляецца да мяне, і я засынаю з рукой у яго аксаміцістай поўсьці.
Světlana Vránová
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.