Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нота амбасады Ўкраіны ў «працы»: працягваецца пошук зьніклага ўкраінца


Прадстаўнік МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык
Прадстаўнік МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык

МЗС Беларусі атрымаў ноту амбасады Ўкраіны, якая высьвятляе месцазнаходжаньне зьніклага ўкраінца Паўла Грыба.

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык. Паводле яго, нота атрыманая, яна ў працы.

28 жніўня амбасада Ўкраіны ў Менску накіравала ноту ў МЗС Беларусі з мэтай высьветліць, дзе знаходзіцца грамадзянін Украіны Паўло Грыб — сын чальца грамадзкай рады пры адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы, афіцэра запасу Ігара Грыба.

Ігар Грыб заявіў пра выкраданьне спэцслужбамі Расеі ягонага сына ў Беларусі. 19-гадовы Паўло 24 жніўня выехаў у Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай, зь якой да гэтага меў зносіны праз сацсеткі. Пасьля гэтага ён зьнік. Памежная служба Ўкраіны афіцыйна пацьвердзіла факт перасячэньня ўкраінцам мяжы зь Беларусьсю.

Бацька сам выправіўся на пошукі сына ў Гомель. Там ён высьветліў, што Паўло знаходзіцца ў вышуку паводле арт. 205 КК РФ (тэрарыстычны акт), а ініцыятарам вышуку зьяўляецца ФСБ Краснадарскага краю.

Грыб-старэйшы перакананы, што ФСБ выманіла сына ў Беларусь пад выглядам сустрэчы зь дзяўчынай і затрымала. На яго думку, прычынамі выкраданьня маглі стаць паведамленьні Паўла ў сацсетках, накіраваныя супраць агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.

Напярэдадні ў беларускія праваахоўныя органы зьвярнуўся ўкраінскі консул Аляксандар Навасёлаў. Ён паведаміў, што Паўла Грыба няма сярод затрыманых або арыштаваных па лініі МУС Беларусі. З улікам гэтага амбасада накіравала ноту ў МЗС, у якой прасіла паспрыяць у пошуку грамадзяніна Ўкраіны. І калі ён усё ж затрыманы, то дыпмісія патрабуе паведаміць прычыну, чаго патрабуе Венская канвэнцыя аб консульскіх зносінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG