Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархісты заявілі пра напад міліцыі на лекцыю ў Баранавічах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Групоўка беларускіх анархістаў «Прамень» заявіла, што 27 жніўня людзі ў чорнай форме (меркавана, АМАП) і «людзі ў цывільным» уварваліся на лекцыю расейскага анархіста Аляксея Сутугі (мянушка «Сакрат»), што ён ладзіў у Баранавічах.

Анархісты сьцьвярджаюць, што былі затрыманыя ўсе прысутныя 15 чалавек (госьці былі з Баранавічаў і Бярозы), адзін быў зьбіты, на лектара нібы спачатку склалі пратакол за хуліганства, але ў выніку яго і яшчэ двух расейцаў абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, спрабавалі пасадзіць на цягнік да Менску ды ўрэшце адпусьцілі.

У расейцаў сканфіскавалі аўтамабіль, усе тэлефоны, відэакамэру і вонкавы акумулятар, 10 нумароў часопісу «Автоном» (у беларускім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў ня значыцца, у адрозьненьне ад суполак анархістаў «УКантакце») — усё без належных пратаколаў. Сьцьвярджалася таксама, што міліцыянты сканфіскавалі без належных пратаколаў прынтэр, праектар і кофту аднаго з затрыманых. На канфіскацыі без пратаколу анархісты пакінулі заявы ў кнізе скаргаў.

Каля 21 гадзіны ўсіх затрыманых, акрамя расейцаў, вызвалілі, расейцаў жа вызвалілі пазьней у той жа дзень.

У прэсавай службе Берасьцейскай міліцыі пацьвердзілі, што затрыманьне ў Баранавічах было, але камэнтаваць інцыдэнт адмовіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG