«Платформа» (Прыватная інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн») заявіла пра пачатак сваёй дзейнасьці.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
Ён сказаў, што «Платформа» аднаўляе працу, «нягледзячы на ўсе прадпрынятыя спробы нашай ліквідацыі».
«27 ліпеня мы запускаем наш новы сайт Platformabelarus.com замест зьліквідаванага год таму тымі, хто выдаваў сябе за сяброў і праваабаронцаў», — сказаў Бандарэнка.
Андрэй Бандарэнка выйшаў на волю 31 сакавіка.
Андрэя Бандарэнку ў 2014 годзе прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні да трох грамадзян і асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Часткова Бандарэнка прызнаў віну, але сьцьвярджаў, што пакаралі яго ў выніку правакацыі. Паводле амністыі пакараньне яму было скарочанае на год.