Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нечаканы Скарына: ці быў ён у Вэнэцыі


Вэнэцыя сёньня.
Вэнэцыя сёньня.

500 гадоў беларускага кнігадрукаваньня: новыя ацэнкі, новыя факты, новыя загадкі. Кожны дзень да 6 жніўня — чарговая частка цыклю.

Увосень 1512 году Скарына здаў экзамэн на званьне доктара мэдыцыны ва ўнівэрсытэце Падуі, якая знаходзілася ўсяго за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад Вэнэцыі. Падую называлі тады Лацінскім (або студэнцкім) кварталам Вэнэцыі, якая сама ўнівэрсытэту яшчэ ня мела.

У часы Скарыны два гарады зьвязваў водны канал Брэнта, які існуе і ў нашы дні. Дарога на лодцы паміж абодвума гарадамі займала ўсяго пару гадзін.

Канал Брэнта
Канал Брэнта

Каб адказаць на пытаньне, ці быў беларускі асьветнік у Вэнэцыі, нам трэба добра ўсьвядоміць сабе сілу і моц тагачаснай эўрапейскай культуры, галоўным цэнтрам якой тады якраз і была Вэнэцыя.

Пасьля вынаходніцтва кнігадрукаваньня адбыўся сапраўды культурны выбух. Друкарні ствараліся сотнямі па ўсім кантынэнце, выдаваліся ня толькі царкоўныя кнігі, але і сьвецкія. Пачаліся пераклады антычных аўтараў — сталі выходзіць лістоўкі, газэты, альманахі, брашуры, філязоўскія трактаты, навукова-тэхнічныя працы, зборнікі сэнтэнцый, юрыдычная літаратура і нават кухарскія кнігі. Лідэрам усяго гэтага працэсу была тагачасная Вэнэцыянская рэспубліка і яе сталіца — Вэнэцыя.

У 1512 годзе, калі Скарына прыехаў у Італію, у Вэнэцыі, паводле розных падлікаў працавала ад 70 да 150 друкарняў! А ўсяго ў Італіі тады было 500 друкарняў, некаторыя навукоўцы сьцьвярджаюць, што 700.

Нечаканы Скарына: ці быў ён у Вэнэцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:06 0:00

Галоўнай асаблівасьцю Вэнэцыі часоў Скарыны была яе нацыянальная і рэлігійная талерантнасьць, якая стала вынікам супраціўленьня ўплывам Ватыкану. У Вэнэцыі друкавалі кнігі на многіх мовах, уключаючы габрэйскую, армянскую, грэцкую, чэскую.

Няма сумневу, што менавіта ў Вэнэцыі справа і лёс беларускага кнігадрукаваньня былі вырашаныя канчаткова — там Скарына задумаў пераклад і выданьне Бібліі, а таксама іншых карысных для паўсядзённага жыцьця кніг. І тым самым вывеў наш народ у культурныя лідэры сярод усходніх славян і наагул нашай часткі эўрапейскага кантынэнту.

Таму адказ на пытаньне, ці быў Скарына ў Вэнэцыі, гучыць так: у той час пабываць у Падуі і не пабываць у Вэнэцыі было немагчыма. Скарына ня мог там ня быць.

У якую царкву ён хадзіў

Ці належаў ён да залатой моладзі

Колькі ўнівэрсытэтаў ён скончыў

Дзе ён натхніўся на выданьне кніг

Ці быў ён гуманістам

Ці быў ён заснавальнікам усходнеславянскага друку

За што мы яго шануем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG