Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе прыгадваюць ахвяраў масавых забойстваў у Срэбраніцы


Мэмарыяльны цэнтар Патакары, каля Срэрбаніцы, 11 ліпеня 2017
Мэмарыяльны цэнтар Патакары, каля Срэрбаніцы, 11 ліпеня 2017

Сёньня Эўразьвяз адзначае дзень памяці ахвяраў трагедыі ў Срэбраніцы, дзе каля васьмі тысячаў басьнійскіх мусульманаў былі забітыя вайсковымі злучэньнямі басьнійскіх сэрбаў падчас вайны на Бальканах.

11 ліпеня 1995 году армія басьнійскіх сэрбаў пад кіраваньнем генэрала Раткі Младзіча ўзяла пад кантроль абвешчаны ААН «зонай бясьпекі» мусульманскі анкляў, выціснуўшы адтуль галяндзкіх міратворцаў, якія саступалі ім па колькасьці і ўзбраеньні. Пасьля гэтага ў Срэбраніцы пачаліся масавыя забойствы мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў.

Рада Эўропы заклікае Сэрбію прызнаць гэтую падзею генацыдам, як пастанавіў Міжнародны крымінальны суд ААН у Гаазе.

Дачыненьне да расправы ў Срэбраніцы — галоўны пункт абвінавачваньня супраць Раткі Младзіча. Прысуд, як чакаецца, будзе вынесена Міжнародным трыбуналам у Гаазе да канца 2017 году.

Па такім жа абвінавачваньні ў сакавіку 2016 году да 40 гадоў зьняволеньня быў прыгавораны былы прэзыдэнт Рэспублікі Сербскай Радаван Караджыч.

Трагедыя ў Срэбраніцы лічыцца самым буйным ваенным злачынствам у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG