Загадзя рыхтаваліся да самага доўгага вечара ў годзе: паставілі ў садзе летнія арэлі з выглядам на захад, вынесьлі стол, склалі адмысловае садавіна-агароднае мэню, прамовы і адпаведны паэтычна-песенны рэпэртуар…
Але…
… з абеду неба зацягнула хмарамі, пад вечар зацерусіў дробны дождж, пахаладала, і ніякага жаданьня ні ў дзяцей, ні ў дарослых сустракаць «самую кароткую ноч» ужо не было. Нечакана рана ўсе пазасынулі і спалі да позьняй раніцы «як пшаніцу прадаўшы»… Сьвята не адбылося.
«…А, магчыма, мы толькі пчолы?» — ды залежым ад сонца і надвор’я, як птушкі ці мурашы. Адылі, цешым сябе ўсёдазволенасьцю і тэхнагеннай магутнасьцю, пакуль прырода нам гэта дазваляе…
Васіль Аўраменка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org