Google мае 90 дзён, каб спыніць незаконныя дзеяньні. Інакш кампаніі можа пагражаць штраф памерам да 5 працэнтаў штодзённага сусьветнага абароту кампаніі Alphabet, якая кантралюе Google.
Прадстаўнікі Google адкідаюць абвінавачаньні і кажуць, што вынікі пошуку падаюцца такім чынам, каб зрабіць інфармацыю зручнай для спажыўцоў.
Сёньняшні штраф стаў вынікам сямігадовага расьсьледаваньня з боку Эўразьвязу.