«Сем камянёў» Аляксея Шэіна мяне зьдзівілі: як займальна, цудоўна напісана, як калярытна апісаныя характары герояў…
Настолькі спадабалася, што я пераклала кнігу на чэскую. Перакладаючы, я прачытала яе прынамсі дзесяць разоў, кожны раз ізноў захапляючыся.
І вось — кніжка атрымала прэмію за найлепшы дэбют у міжнародным конкурсе «Эўракон-2017»! Цудоўная навіна. Віншаваньні Аляксею, які раптам апынуўся побач з Айтматавым ды Лемам. Але цікава і тое, што сярод вампіраў, кібаргаў, цмокаў, іншаплянэтнікаў ды розных дзіўных стварэньняў фантастычнай літаратуры з 22 краінаў — перамог пяшчотны, велікадушны, адважны Ясь, які, шукаючы праведнасьці, знайшоў Творцу. Ці гэта ня цуд?
Цяпер усе пачнуць кніжку перакладаць — а мы ўжо пераклалі!
Světlana Vránová
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org