Нядаўна езьдзіў на малую радзіму, у Слуцак.
Сьпераду ў аўтобусе сядзела маладая цыганская пара з двухгадовым хлопчыкам (адмыслова запытаўся ў іх, колькі яму гадоў).
Размаўлялі бацькі з хлопчыкам выключна па-цыганску.
Божа, як жа я ім пазайздросьціў!
На рускай мове ён яшчэ навучыцца размаўляць, а вось роднай мове яго ніхто, акрамя бацькоў, не навучыць.
Вось, падумаў я, народ ня мае сваёй дзяржаўнасьці, сваёй зямлі, адвечныя вандроўнікі — а мову сваю захоўваюць ужо на працягу соцень гадоў!
А мы, беларусы, знарок сваёй мовы цураемся. Сумна гэта і горка.
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» — Ф. Багушэвіч.
Кастусь Алешка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org