Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касінерава хацелі затрымаць, калі ён адпраўляў лісты ў турму


Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

Пра гэта актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Міліцыянты з аўтаматам і дручком сталі вінаваціць яго ў расклейцы друкаванай прадукцыі на слупах, калі ён апускаў у паштовую скрыню лісты і паштоўкі.

Вячаслаў Касінераў разам са сваёй дзяўчынай Марынай Насенкай вярталіся ад сяброў ноччу на 3 чэрвеня. Каля гадзіны ночы на вуліцы Слабадзкой яны ўзгадалі, што не апусьцілі ў паштовую скрыню лісты і паштоўкі. Пара вырашыла зрабіць гэта на прыпынку грамадзкага транспарту, каля якога на слупе была паштовая скрыня. Як толькі капэрты былі апушчаныя, побач спынілася міліцэйская машына, зь якой выбеглі два міліцыянты — адзін з дручком, другі з аўтаматам. Яны спынілі Касінерава і Насенку, сказаўшы, што тыя «нешта расклейваюць».

Марына Насенка і Вячаслаў Касінераў
Марына Насенка і Вячаслаў Касінераў

Пасьля гэтага міліцыянты пільна агледзелі слуп і скрыню. Касінерава і Насенку адпусьцілі:

«У мяне ёсьць уражаньне, што адбываецца сачэньне. Пэрсанальнае сачэньне за мной. Ніякім чынам такія дзеяньні міліцыянтаў патлумачыць нельга. Калі я спытаў міліцыянтаў, што адбываецца, яны сказалі, што мы нешта клеілі. А мы проста адправілі лісты», — сказаў Касінераў Свабодзе.

Ён удакладніў, што лісты былі адрасаваныя антыфашыстам Зьмітру Паліенку і Ільлю Валавіку, а таксама фігурантам «Справы патрыётаў» Сяргею Стрыбульскаму і Ўладзімеру Румянцаву.

12 сакавіка Вячаслаў Касінераў павесіў пятлю на скульптуру менскага гарадавога. Яго затрымалі, абвінавацілі ў хуліганстве і зьмясьцілі ў турму на вуліцы Валадарскага. Падчас суду пракурор запатрабаваў для Касінерава 2 гады хіміі. Але судзьдзя даў штраф — 5 базавых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG