Углядаюся едучы ў далі.
Краявід скрозь знаёмы, наскі.
Жаўрук не адсьпяваў.
За поўдзень.
Пад разлапістай елкай паклаўся цень.
Тройчы тут прыпыняўся, адпачываў і ехаў далей.
Сёньня чую сілу, імчу не прыпыняюся.
Бясконцасьць б’е ў вочы.
Калі апынуся на ложку, зь якога пайсьці ўжо ня будзе моцы, пакручу пэдалі назад да гэтых сонечных посьцілак ля дарогі.
Абавязкова прылягу.
Валер Дранчук
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org