Па-вулічнаму мой прадзед зваўся Смалей. Дзеці яго былі смалеі, унукі. Мянушкі даюцца вяскоўцамі трапна і надоўга.
Мо, клікалі яго па-іншаму да аднаго дня, калі ён раніцой выправіўся ў Наваградак пешшу, а ўвечары вярнуўся дадому. Ня ведаю, якою дарогаю, але сёньня ў два канцы ня меней, чым 70 кілямэтраў. Пахваліўся сябрам: «Во ўсмаліў, дык ўсмаліў!» Так і стаў Смалеем.
Лёгка і шпарка хадзілі ў маладосьці мае цёткі. Цёця Надзя пайшла амаль за 10 кілямэтраў у раён за паперкай, каб не чакаць, вярнулася дадому, пагрэлася на печы і ў той жа дзень зьбегала забраць.
Хада для мяне — асалода. Прадзедава кроў.
Ала Жак
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org