Яго абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і непадпарадкаваньні міліцыі, адпаведна й вырак — 2 і 13 сутак. Вырак вынесла судзьдзя Алена Шайн.
Палітыка затрымалі 1 траўня на вуліцы Кожара пасьля мітынгу каля ДК таварыства «Віпра» за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Мінулыя суткі Палякоў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Пратаколы на яго складалі ў Чыгуначным РАУСе, а судзілі — у Савецкім.
Гэта ўжо трэці суд над палітыкам за сёлетнюю вясну. У сярэдзіне сакавіка Палякова пакаралі штрафам у памеры 1 базавай велічыні за арганізацыю лютаўскага «Маршу недармаедаў». 25 сакавіка, калі ў Гомлі чакаўся «Марш недармаедаў-2», Васіля Палякова прэвэнтыўна затрымалі амапаўцы непадалёку ад дому, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы, і адправілі ў ізалятар. Праз два дні суд Савецкага раёну пакараў Палякова 5 суткамі арышту.