Мы з бабуляй пайшлi па пакупкi у суседнюю вёску. Крама была толькi там. Зайшлi у госьцi да бабулiнай роднай сястры, якая там жыла. Затрымалiся надоўга.
Вяртаемся дадому, а ў пакоi сядзiць нейкая жанчына, адна… Жанчына кажа:
«Марыя, дзе ты ходзiш так доўга? Я ўжо стамiлася чакаць».
Здзiўлена гляджу на бабулю, але яна спакойна працягвае размову…
Пазьней пытаюся: «Мы забылiся замкнуць дзьверы?»
«Не, мы нiколi не замыкаем дзьверы, бо дзе ж пачакаць тым, хто прыйдзе».
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org