Перачытваю трохтомнік «Анталёгія беларускай паэзіі» з 1993 году і не перастаю зьдзіўляцца багацьцю нашай паэзіі! Шмат якія імёны мне трапіліся на вочы ўпершыню. Шмат што яшчэ трэба пераасэнсаваць і зразумець.
А гэта таго варта! Але баюся, што не пасьпею.
Здаецца, штó мы рабілі адзінаццаць гадоў у школе і пяць ва ўнівэрсытэце? Ня ведаю…
Настаўнікі ўпарта вучылі нас ненавідзець «белліт». Дарэчы, вычварная, на мой погляд, абрэвіятура…
А потым закралася наіўная думка: а што, калі мы проста не заслугоўваем гэтага скарбу? А што, калі мы проста нядбайныя гаспадары?
«Бяры, сусед! Ня трэба!»
Вось і бяруць! Ім-та трэба.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org