18 красавіка ў 17:30 у менскай кнігарні «Логвінаў» (праспэкт Незалежнасьці, 37А) беларускія літаратары пачалі выступаць з адкрытымі чытаньнямі на знак салідарнасьці «з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях і хто цяпер цярпіць перасьлед і неабгрунтаваныя абвінавачаньні».
Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
У акцыі бяруць удзел
- Валянціна Аксак,
- Валянцін Акудовіч,
- Аляксей Андрэеў,
- Ігар Бабкоў,
- Павал Баркоўскі,
- Андрэй Бастунец,
- Альгерд Бахарэвіч,
- Міхаіл Баярын,
- Сабіна Брыло,
- Тацяна Вадалаская,
- Руслан Вашкевіч,
- Лявон Вольскі,
- Улад Вялічка,
- Адам Глобус,
- Віктар Жыбуль,
- Анатоль Івашчанка,
- Павал Касьцюкевіч,
- Уладзь Лянкевіч,
- Уладзімер Мацкевіч,
- Уладзімер Някляеў,
- Антон Рудак,
- Дзьмітры Строцаў,
- Андрусь Такінданг,
- Андрэй Хадановіч,
- Юля Цімафеева,
- Cяргей Харэўскі,
- Тацяна Шчытцова,
- Аксана Шэлест.
Паводле арганізатараў, літаратары «супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусьні, супраць пастаяннага нагнятаньня страху, што пазбаўляе нас магчымасьці давяраць адно аднаму», выступаюць у абарону «прынцыпаў справядлівасьці і правоў чалавека» і выказваюцца «супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны ўсялякай надзеі на будучыню».
Таксама арганізатары заклікаюць тых, хто хоча дапамагчы «пацярпелым у выніку несправядлівых абвінавачаньняў», удзельнічаць у зборы сродкаў кампаніі #BY_help.