Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкасьць просіць зрабіць музэй Алеся Адамовіча філіялам Дзяржаўнага музэя беларускай літаратуры


Будынак у Глýшы, у якім месьціцца музэй Алеся Адамовіча
Будынак у Глýшы, у якім месьціцца музэй Алеся Адамовіча

Дваццаць тры прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці зьвярнуліся ў Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі і Палату прадстаўнікоў надаць музэю Алеся Адамовіча, што ствараецца, больш высокі статус — зрабіць яго філіялам Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры, распавядае БелаПАН.

У лістападзе 2016 года ў Магілёве адбыўся круглы стол «Музэй Алеся Адамовіча: супрацоўніцтва грамадзкасьці і ўлады», на якім прынятае рашэньне актывізаваць збор сродкаў на музэй пісьменьніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.

У сваім лісьце ў Мінінфарм, Мінкульт і Палату прадстаўнікоў актывісты нагадваюць, што для збору сродкаў пры Бабруйскім райвыканкаме адкрыты разьліковы рахунак, дзе ўжо сабрана 11.275 рублёў, і мясцовымі ўладамі вядзецца пошук арганізацыі для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакумэнтацыі на рэканструкцыю ўжо існуючага будынка пад будучы музэй.

«Нядаўна на сустрэчы ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна прадстаўнікі Смаленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта перадалі ў дар будучаму музэю ўнікальную фотавыставу рэпартажных здымкаў да фільма «Ідзі і глядзі», зробленых вядомым фотамайстрам Мікалаем Гнісюком, — гаворыцца ў звароце грамадзкасьці.

Падпісанты ліста падкрэсьліваюць, што Адамовіч належыць ня толькі Глушы, ня толькі Бабруйскаму раёну, ня толькі Магілёўскай вобласьці, а ўсёй Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG