Шэрая стужка асфальту, выгiнаючыся вужакам памiж дрэвамi, захоплівае аўтамабiль на ўсход. Лёгкiя пёрыстыя аблокi быццам застылi у пранiзьлiвым блакiце высокага ранiшняга неба. Сьвежая празрыстасьць паветра прасякнутая чаканьнем новага дня.
Раптам лес расхiнуўся i дарога выкацiлася ў бязьмежнае поле, дзе пяшчотна аранжавая зара, набiраючы сiлу, афарбоўвае неба штораз ярчэйшым колерам. I вось ужо агнiсты, залаты шар павольна выплывае з-за гарызонту…
Вiтаю нарадженьне новага дня, узыход сонца! I раптам заўважаю, што ня толькi я. У полі, падскокваючы на доўгiх нагах, уздымаецца ў паветра бусел!
Мiлы бусел, першы для мяне ў гэтым годзе. Сустрэча зь iм дорыць радасьць i надзею на добры дзень.
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org