Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя прыгразіла ЗША прэвэнтыўным ударам


Запуск балістычных ракет у Паўночнай Карэі
Запуск балістычных ракет у Паўночнай Карэі

Паўночная Карэя гатовая пайсьці на ваенны канфлікт з Злучанымі Штатамі. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў КНДР Хан Сон Рэль у інтэрвію агенцтву Associated Press. Паводле яго, ядзерны патэнцыял Пхеньяну дастаткова магутны, каб нанесьці прэвэнтыўны ўдар па сілах ЗША.

У пятніцу мас-мэдыі паведамілі пра тое, што ў Вашынгтоне разглядаюць магчымасьць ўдару па Паўночнай Карэі, каб прадухіліць чарговае выпрабаваньне ядзернай зброі. 15 красавіка паўночнакарэйцы сьвяткуюць дзень нараджэньня заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна. Юбілей можа стаць падставай для запуску ракеты.

Недалёка ад ядзернага палігону Паўночнай Карэі ЗША разьмясьцілі два эсьмінцы, абсталяваныя крылатымі ракетамі «Тамагаўк». Пры неабходнасьці Пэнтагон можа задзейнічаць цяжкія бамбавікі, разьмешчаныя на востраве Гуам у Ціхім акіяне.

У камандаваньні амэрыканскай арміі адмовіліся абмяркоўваць будучыя апэрацыі. 16 красавіка віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс выправіцца ў Паўднёвую Карэю, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам краіны сытуацыю на паўвостраве.

12 красавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў стратэгію па стрымліваньні Паўночнай Карэі. У дакумэнце апісваюцца эканамічныя і дыпляматычныя захады, пра ваеннае ўмяшаньне гаворка не ідзе. Разам з тым на мінулым тыдні тэлеканал NBC паведамляў, што Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША прапанавала Трампу накіраваць у КНДР дывэрсійную групу або разьмясьціць ядзерную зброю ў Паўднёвай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG