сьнедаю з ісьляндзкім перакладчыкам.
мяне заўжды цягнула наведаць Ісьляндыю. гэты дзіўны ляднік… гэты вулькан… радзіму экспэрымэнтальнай музыкі і нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры… краіну з насельніцтвам крыху болей за трыста чалавек, якая вабіць сваёй казачнасьцю, іншым позіркам на жыцьцё і філязофію існаваньня.
Хэгі Мар Бардасан распавядае:
у мяне няма дому, як ва ўсіх. пяць год таму я выбраў для сябе вольнае жыцьцё. сёньня я жыву ў Вісбю, потым буду тыдзень у Нарвэгіі, а потым у Празе два месяцы. я жыву дзеля шчасьця, і нічога не пляную далей за тыдзень. жыву перакладамі. мне дастаткова.
а. і. бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org