— Запiсала «Маленькую кветку»?
— Так. Але якасьць ня вельмi.
— Нiчога. Дай перапiсаць.
Замежныя радыёстанцыi. Сьвет музыкi. Касэтныя магнiтафоны. Мэтры карычневых стужак. Часта рвалiся. Склейвалi. Дзялiлiся запiсамi навiнак. Слухалi. Танчылi пад iх у коле сяброў. Гэтак было…
Сёньня ўсё значна прасьцей. Iнтэрнэт. Пошук. Гатова! Даступны ўвесь сьвет. Слухай, глядзi, спампоўвай. Выдатная якасьць гуку.
Нацiскаю на чарговую кнопку, i здаўна знаёмая мэлёдыя нясе мяне ў касьмiчную бязважкасьць музыкi, дзе няма межаў, нi часу, нi прасторы. Гучыць «Маленькая кветка».
I раптам лаўлю сябе на думцы, што няма таго адчуваньня захопленай радасьцi — «злавiла», запiсала, ёсьць!!!
Сапраўды, чалавек — загадка…
Вiкторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org