Людзі сталага, яшчэ дакампутарнага, веку спрэс у крыўдзе: дзеці і ўнукі зь імі амаль не размаўляюць. Ледзь надарыцца вольная хвіліна — моўчкі ўнурваюцца ў свае ноўтбукі ды смартфоны і апантана дзяўбуць пальцамі па клявіятуры, адмахваючыся ад старых, каб не перашкаджалі атрымліваць лайкі ад фрэндоў.
І каб жа тым фрэндам што-кольвечы вартае паведамлялася! Сацыяльныя сеткі паўнюткія аповедамі з абавязковымі «фоткамі» пра розную побытавую драбязу: што зьелі сёньня на сьняданак; які ашыйнік купілі пакаёваму псюку; хто і як нападпітку скакаў «на карпаратыве»…
У ХХІ стагодзьдзі пустой балбатні навокал не паменшала. Усяе й розьніцы, што з кухань і дваровых лавак яна перавандравала ў інтэрнэт.
Мікалай Тоўсьцік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org