Жонка нарадзiлася у Бабруйску. I жыла побач з кандытарскай фабрыкай, адкуль часта жанчыны, што працавалi на фабрыцы, праз плот перакiдвалі дзецям зэфiр. Гэта быў радасны ўспамiн дзяцiнства.
У Нью-Ёрку, у крамах, можна ўбачыць прысмакi з усяго сьвету.
I неяк у маленькай крамцы, што таргавала гароднiнай, заўважылi знаёмыя зь дзяцiнства прысмакi.
— Гэта зэфiр? — ня верачы вачам, перапытала жонка.
— Цукеркi, — адказала касiрка, не разумеючы слова зэфiр. — Смачныя!
Гэта быу бабруйскi зэфір. I, калi мы прынесьлi яго дадому i пачаставалi сына. Ён, успомнiўшы мамiны гiсторыi, спытаў:
— Праз плот перакiнулi?
I мы ў адзiн голас сказалi:
— Праз акiян!
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org