«Ну што, з дому выкінулі?» — іранічна, нават зларадна пытаецца Мурка няшчаснага Леапольда.
«Ніхто ня выкінуў! Я згубіўся… Спалохаўся чужых людзей, якія ўварваліся ў хату. Выбег…»
«Не падманвай сябе! Выкінулі, то выкінулі. Людзі такія. Прывыкнеш, на вуліцы можна жыць ня так і кепска!»
«Мае іншыя. Марачка плача, Давідак сумуе…»
«ТАЯ Мара?!? Якая спакою не дае? ТОЙ Давід, які цягае за вусы? Не сьмяшы»!
«Мяне любяць! Напэўна, шукаюць…»
«Паглядзім. Ведаю, дзе ты жывеш».
Прышлі ў пад’езд. Леапольд гучна мяўкае.
«Дзе ты быў, наш любімы?» — пяшчотныя рукі бяруць шчасьлівага ката.
Зьбянтэжаная Мурка хутка знікае.
Леапольд вярнуўся! Якая радасць!
Але таты не хапае…
Сьняжана Сарока
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адраc svaboda@rferl.org