У маёй школе ўсё было проста: «моцныя» дзялілі зоны ўплыву, «слабыя» спрабавалі выжыць.
Для «слабога» было некалькі шляхоў ратаваньня:
1. Ператварыцца ў малпападобнае стварэньне і далучыцца да зграі «моцных»!
2.Застацца «белай варонай» (нават не варонай, а мышшу), і даць бой абставінам!
3. Бегчы не азіраючыся туды, дзе ёсьць хоць нейкая надзея ацалець...
Я абраў другі варыянт. Хаця сэрца і розум мне падказвалі, што трэба было б выбраць трэці...
Дарэчы, з часам «кáты» сталі больш падобнымі на людзей. Пэрыядычна сустракаю іх на вуліцы. Нават рукі паціскаем. Лепш пазьней, чым ніколі...
Дзякуй Богу, я не трымаю на іх крыўду.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org