Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў запрасіць назіральнікаў NATO на манэўры «Захад-2017»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Мы нічога ня ўтойваем і ўтойваць ня мусім. Калі натаўцы хочуць прысутнічаць на нашых манэўрах, калі ласка. Тым больш я такую інфармацыю і такія сыгналы зь іх боку атрымліваю», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 20 сакавіка.

Заява Лукашэнкі прагучала падчас дакладу пра задуму манэўраў, які зрабіў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Паводле БелТА, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што на манэўры «Захад-2017» будуць запрошаныя ўсе ахвотныя.

«І вы ўбачыце, што яны носяць выключна абарончы характар. Што ні мы, ані Расейская Федэрацыя не зьбіраемся ня тое што на кагосьці наступаць, мы не зьбіраемся каго б ні было правакаваць тут. Ні ў якім разе. Мы на ўсякі выпадак рыхтуемся гарантаваць сваю бясьпеку ў любой сытуацыі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле экспэртаў, заплянаваныя меркавана на верасень сумесныя расейска-беларускія манэўры «Захад-2017» пройдуць на тэрыторыі абедзьвух краінаў і стануць найбольш масавымі за час вайсковага саюзу Расеі і Беларусі.

Чакаецца, што ў манэўрах возьмуць удзел звыш 15 тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў. На заключнай стадыі іх, якая пройдзе у Беларусі, возьмуць удзел некалькі тысяч расейскіх вайскоўцаў, будуць задзейнічаныя сотні адзінак танкаў, баявых самалётаў ды іншай тэхнікі. Пра памер удзелу расейскіх вайскоўцаў у манэўрах «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі, на думку назіральнікаў, сьведчыць колькасьць замоўленых Мінабароны Расеі чыгуначных вагонаў для перавозкі войскаў у Беларусь. Паводле адкрытых крыніц, гаворка ідзе пра больш як 4 тысячы вагонаў. У Мінабароны прызналі гэтую лічбу і патлумачылі, што яна ўключае і вагоны, замоўленыя для вяртаньня расейскіх войскаў зь Беларусі ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG