Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Беларусі Раўкоў: вакол вучэньняў «Захад-2017» нагнятаюць гістэрыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускі міністар абароны Андрэй Раўкоў заявіў у інтэрвію «Советской Белоруссии», што скептыкам, якія выказваюць насьцярожанасьць наконт вучэньняў «Захад-2017» на беларускай тэрыторыі, «не пашкодзіла б зазірнуць у нарматыўныя дакумэнты»: маўляў, у Ваеннай дактрыне ў прыярытэце ўмацаваньне калектыўнай бясьпекі і разьвіцьцё стасункаў з Расеяй.

Андрэй Раўкоў
Андрэй Раўкоў

«Будучыя манэўры — адна з формаў падрыхтоўкі аб’яднанай групоўкі, — распавядае Раўкоў. — Гістэрыя, што нагнятаецца ў апошні час асобнымі „экспэртамі“ з нагоды нібыта магчымай акупацыі Беларусі расейскімі войскамі — ня больш як спроба нейкіх маргінальных структураў атрымаць палітычныя дывідэнды або падвысіць свой рэйтынг за кошт эксплюатацыі тэмы беларуска-расейскіх стасункаў. Сфэра ваеннай і вайскова-тэхнічнай супрацы Беларусі і Расеі была і застаецца адным зь лякаматываў разьвіцьця нашых сувязяў, а вайсковая супраца якраз дэманструе той узровень узаемадзеяньня, які і мае быць між братнімі народамі».

Беларуска-расейскія вучэньні: «Усё лягічныя высновы б’юцца адным аргумэнтам: Крым»

Раўкоў заяўляе, што пагрозы сувэрэнітэту Беларусі гэтыя вучэньні «не нясуць паводле азначэньня. Раёны правядзеньня, колькасьць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі ўзгадняюцца Расеяй зь беларускім бокам. Таксама вучэньні не нясуць пагрозы заходнім дзяржавам, бо маюць абарончы характар і вырашаюць толькі «задачы стратэгічнага стрымліваньня», пераконвае ён.

«Як войскі будуць уведзеныя, так роўненька адсюль і пойдуць», — што будзе на манэўрах «Захад-2017» і пасьля іх

На пытаньне, ці не насьцярожвае яго перадысьлякацыя расейскіх войскаў пад беларускую мяжу, Раўкоў адказаў, што «гэта ўнутраная справа расейскага боку, скіраваная на ўмацаваньне яго абароназдольнасьці, а значыць, і Саюзнай дзяржавы».

Што да перадысьлякацыі войскаў NATO бліжэй да беларускіх межаў, міністар абароны думае, што яна не нясе наўпроставай пагрозы вайсковай бясьпецы Беларусі на гэтым этапе. Але дадае, што далейшая мілітарызацыя рэгіёну разам са «спробамі розных палітычных сілаў вырашыць свае праблемы за кошт эксплюатацыі тэмы нібыта абароны ад пагрозы з Усходу ці Захаду» могуць падвысіць узровень рызык і выклікаў у сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Беларусь тым часам назвалі ў ліку найбуйнейшых экспартэраў зброі за апошнія пяць гадоў. Але Беларусь экспартуе адно былую ў выкарыстаньні тэхніку і ўзбраеньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG