Спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна ў Менску — месца адбываньня зьняволеньня пакараных паводле адміністратыўных арыштаў. Розныя тэрміны зьняволеньня тут адбываюць асуджаныя ўдзельнікі «Маршаў недармаедаў», якія праходзілі ў Менску. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», усяго ў Беларусі затрыманыя і зьняволеныя каля двух сотняў чалавек і бальшыня зь іх — у Менску.
Каля турмы на Акрэсьціна — чэргі зь перадачамі

1
Каля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасьля вулічных акцыяў пратэсту — чэргі людзей з перадачамі для палітвязьняў.

2
Бацькі, сваякі і сябры прыязджаюць зь Менску і іншых гарадоў Беларусі, каб даведацца пра лёс сваіх блізкіх і перадаць неабходныя рэчы.

3
Дзяжурныя міліцыянты запускаюць у будынак паводле чаргі, якую складаюць самі прысутныя.

4
Перадачу для зьняволенага прымаюць толькі адзін раз на тры дні, таму важна скласьці толькі самае неабходнае.

5
У першы дзень пасьля арыштаў і судоў каля турмы на Акрэсьціна заўсёдныя чэргі.

6
Каб перадача была прынятая, у заяве мусіць быць перапісаныя ўсе рэчы.

7
"Абед палітвязьня" -- кантэйнэры з прыгатаванымі прадуктамі

8
У пераліку прадуктаў у турму перадусім тыя, што доўга не псуюцца

9
Многія з бацькоў шакаваныя затрыманьнем і зьняволеньнем іх дзяцей.

10
Заявы на перадачу даводзіцца складаць у непрыдатных для гэтага ўмовах.

11
Разам з перадачай — колькі словаў падтрымкі ад родных.

12

13
Трэба сьпяшацца — дзяжурны міліцыянт доўга не чакае.

14
Чэргі каля турмы для міліцыянтаў — звыклая зьява.

15