Шасьцiгадовай доўга гасьцявала ў вёсцы. Толькi пад восень прыехалi бацькi. Мама сказала, што я павiнна падарыць ляльку, таму што я вырасла, пайду ў школу, зь лялькай гуляць ужо сорамна i няма калi.
Я не магла аслухацца. Лялька засталася для мяне на фота — я, два хлапчукi i суседзкая дзяўчынка з маёй лялькай.
Больш у мяне нiколi не было лялек. Памятала, любiла толькi тую.
Часам трэба расставацца з тым, што табе дарагое... Так мяне выхавалi. Але чаму ў мяне нават сёньня няма адказу — ЦI ТРЭБА?
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org