Усё як быццам не на сваіх месцах.
Я не адчуваю, што яны (рэчы) мне належаць.
Шмат што пачынае раздражняць і пужаць...
Рэчы жывуць сваім жыцьцём. Яны бунтуюць, хаваюцца, здраджваюць, як быццам гаворачы:
«Ты больш не наш Гаспадар! І ніколі ім ня быў! Ідзі адсюль і больш не вяртайся!»
Але куды ісьці?
І вось зноў, дзякуючы ўсім магчымым кампрамісам і намаганьням, ты «падпісваеш» зь імі (рэчамі) перамір’е... Да новага вяртаньня.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org