Так і з мовай. Ужо цяжка паверыць, што гадоў трыццаць таму вёска спрэс гаварыла па-беларуску, а горад — пераважна на трасянцы. Тэлебачаньне перавялі на расейскую. Папераводзілі вучняў, што адвучыліся сем год па-беларуску, — на расейскую.
Сёньня адліга, і мы з малюпашыкам гулялі на надворку. Я ёй забараняю лезьці ў невялічкую калюжу, а яна мне: «Не хвалюйся, тата!»
Уночы маюцца быць прымаразкі, але я перакананы — вясна прыйдзе.
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org