Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дармаеды» Івацэвічаў нясуць калектыўны зварот у райвыканкам


Івацэвіцкі райвыканкам, ілюстрацыйнае фота
Івацэвіцкі райвыканкам, ілюстрацыйнае фота

2 сакавіка аб 11.00 у Івацэвічах прызначана сустрэча «дармаедаў», якія зьбіраюцца несьці калектыўны зварот чыноўнікам Івацэвіцкага райвыканкаму.

Раніцай у Бярозе супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы актывіст АГП Аляксандар Кабанаў, які зьбіраўся ехаць на сустрэчу ў Івацэвічы. Кабанава адвезьлі ў Бярозаўскі РАУС, узялі тлумачэньні наконт парушэньня правілаў дарожнага руху і адпусьцілі.

Пра сваё затрыманьне Аляксандар паведаміў Свабодзе яшчэ па дарозе ў пастарунак:

«Цяпер ужо прыехалі ў РАУС. Забралі за парушэньне правілаў дарожнага руху, наколькі я зразумеў. Да мяне стаў чапляцца малады чалавек, і я ад яго за машыну адыходзіў, каб не справакаваў на бойку. Усё, я ў РАУС, прыехаў ужо, зараз буду адключаць тэлефон...»

Аляксандар Кабанаў (з мэгафонам) у часе «Маршу недармаедаў» 26 лютага ў Берасьці
Аляксандар Кабанаў (з мэгафонам) у часе «Маршу недармаедаў» 26 лютага ў Берасьці

Напярэдадні актывіста ўжо выклікала міліцыя, яго хацелі апытаць наконт арганізацыі «Маршу недармаедаў» у Берасьці 26 лютага. Апроч таго, учора яму ўручылі позву з патрабаваньнем зьявіцца ў міліцыю Берасьця 5 сакавіка, якраз у час наступнага «Маршу недармаедаў» у Берасьці.

Аляксандар Кабанаў — адзін з найбольш актыўных зьбіральнікаў подпісаў за адмену дэкрэту № 3 на Берасьцейшчыне. Ён сабраў ужо больш 2,5 тысячы подпісаў і працягвае гэтую справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG