Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз РЭП мае 47 тысяч подпісаў за адмену дэкрэту «аб дармаедах», збор працягнецца да 25 сакавіка


Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч

Так пастанавілі сёньня на пасяджэньні прэзыдыюму Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

«Людзі па-ранейшаму ідуць у рэгіянальныя пункты, дзе можна ў пісьмовым выглядзе выказаць свой пратэст, — кажа Свабодзе прафсаюзны кіраўнік Генадзь Фядыніч. — Мы ня можам ім адмовіць. Такія настроі ў грамадзтве не сьціхаюць. Таму вырашылі працягнуць акцыю. На сёньня маем 47 тысяч подпісаў, і гэта яшчэ ня ўсё.

Нашы актывісты прагназуюць, што актыўнасьць удзельнікаў масавых акцыяў будзе нарастаць. Цяпер пайшлі адказы на нашы запыты і патрабаваньні з розных уладных структураў. Але ж чыноўнікі пішуць фактычна пад кальку. Яны ня бачаць у гэтым болю і праблемаў людзей. У іх адзін адказ — мы ня бачым падставаў адмяніць дэкрэт.

Такая рэакцыя чыноўнікаў, у тым ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, моцна раздражняе насельніцтва. Людзі бачаць, што ўлады зь імі ня лічацца, і таму іхны настрой на пратэсты толькі павялічваецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG