Памятаю звычайныя бульбяныя аладкi. Мне было сем год. Я ляжаў са шкарлятынай у шпіталі. Нас штодзень кармiлi манкай i рысам. I нечакана прынесьлi аладкi.
У Магiлёве, дзе я вучыўся, сьнедаў у сталоўцы, што ля iнтэрната. Якiя ёй толькi нi давалі крыўдныя мянушкi! А мне запомнiўся чырвоны кiсель зь белай кропляй сьмятаны.
У Маладэчне, дзе я працаваў, я вячэраў у кругласутцы, якая абслугоўвала чыгуначнiкаў. Запомнiўся мне вялiзны шніцаль, якi займаў усю талерку. Больш я такiх шнiцаляў анiдзе не сустракаў.
Вось такi я гурман.
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org