Кінуў піць і паліць. Недзе паўгоду таму.
Не дазваляю сабе гэтай спакусы нават па сьвятах і «днях нараджэньня».
Не дазваляю сабе ніякіх «заслужаных бутэлечак» напрыканцы працоўнага тыдня (толькі пачні, а далей зноў пойдзе па-старому).
Самае паганае ў гэтай справе, што я нейкіх кардынальных зьмяненьняў за сабою не заўважыў.
Амаль з такой жа пэрыядычнасьцю, як і раней, баліць галава; так жа бывае цяжка падымацца па раніцах і ісьці на працу; прыкладна з такім жа посьпехам раблю нейкія справы.
Ніякага азарэньня, на вялікі жаль, не адбылося.
Але адно невялічкае зьмяненьне ўсё-ткі здарылася.
Я перастаў сьмяяцца з фільмаў кшталту «Хлапечнік у Вэгасе»...
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org