Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўвяла новы барʼер для імпарту зь Беларусі


Нагодай сталася пагроза афрыканскай чумы сьвіней.

Сьвіньні жывыя, прадукцыя са сьвініны, пшаніца, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, соевыя бабы, мука, кансэрвы зь мяса, макарона, сыры, вотрубʼе, макуха, прадукты расьліннага паходжаньня ды іншыя — усе гэтыя прадукты трапілі ў пералік падкантрольных тавараў, на якія трэба будзе мець дазвол на ўвоз у Расею, паведамляе Рассельгаснагляд.

Такое рашэньне тлумачыцца, тым, што са студзеня 2015 году беларускі бок пашырыў пералік расейскай жывёлагадоўчай прадукцыі, у дачыненьні да якой прымяняюцца спэцыяльныя дадатковыя захады ў выглядзе дазволу на ўвоз, якi выдаецца вэтэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь. Гэты захад быў зроблены ў сувязі зь нядобранадзейнасьцю Расеі ў дачыненьні захворваньняў жывёл на яшчур, птушыны грып і афрыканскую чуму сьвіней.

Расейскае ведамства адзначае, што ў гэты пералік уключаны, акрамя сьвінагадоўчай прадукцыі, таксама і тавары, якія ў нязначнай колькасьці зьмяшчаюць прадукты перапрацоўкі сьвініны, а таксама што заканадаўствам ЭАЭС не прадугледжана афармленьне такіх дазволаў на ўвоз пры перамяшчэньні прадукцыі паміж краінамі.

«З прычынаў, якія ня маюць навуковага абгрунтаваньня, дазвол на ўвоз цяпер патрабуецца і на прадукцыю, якая ня можа несьці рызыкі распаўсюджваньня афрыканскай чумы сьвіней (корм для жывёл, у тым ліку для сабак ці катоў, арганічныя хімічныя злучэньні і фармацэўтычная прадукцыя для прымяненьня ў вэтэрынарыі).

Рассельгаснагляд неаднаразова зьвяртаўся да беларускага боку з просьбай адмяніць дыскрымінацыйныя захады ці даць навуковае абгрунтаваньне ў дачыненьні да вышэйпералічаных групаў тавараў.

Ніякай інфармацыі пра станоўчае вырашэньне гэтага пытаньня ад беларускага боку ў адрас Рассельгаснагляду так і не паступіла», канстатуюць у Рассельгаснаглядзе.

«Харчовая вайна» паміж Расеяй і Беларусьсю абвастрылася ў пачатку 2017 году. Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» 3 лютага Лукашэнка выказаўся наконт прэтэнзіяў Масквы да беларускіх прадуктаў і нават паабяцаў распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельнаснагляду Сяргея Данкверта за «нанясеньне шкоды дзяржаве».

З 4 па 6 лютага 2017 году «Рассельгаснагляд» у Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніў увоз больш як 37 тон ялавічыны зь беларускіх мясакамбінатаў у Любані і Магілёве.

З 6 лютага Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з усіх прадпрыемстваў Менскай вобласьці Беларусі, а таксама некаторых з Магілёўскай вобласьці. Сярод прычын называліся падазрэньні ў тым, што беларускія прадпрыемствы прадаюць у Расею мяса ўкраінскага паходжаньня.

8 лютага Рассельгаснагляд паведаміў, што ў студзені на мяжы спынены ўвоз зь Беларусі ў Расею больш як 40 партыяў малочнай і мясной прадукцыі беларускага паходжаньня.

9 лютага Рассельгаснагляд распаўсюдзіў заяву пра адкладаньне візыту сваіх спэцыялістаў у Беларусь, якія меліся праверыць месцы захоўваньня і вытворчасьці расьліннай прадукцыі. Прычына адкладаньня візыту — магчымыя «правакацыйныя дзеяньні зь беларускага боку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG