Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчаныя таматы, кабачкі і перац, якія ехалі ў Расею зь Беларусі


Архіўнае фота. Як у Расеі зьнішчалі «санкцыйныя» прадукты, чэрвень 2015 году
Архіўнае фота. Як у Расеі зьнішчалі «санкцыйныя» прадукты, чэрвень 2015 году

9 лютага 2017 году Рассельгаснагляд зьнішчыў 18,2 тоны ўвезенай зь Беларусі агародніны.

Як паведамляе ведамства, «турэцкія таматы, кабачкі і перац», якія перавозіліся ў Расею, не суправаджаліся дакумэнтамі пра фітасанітарны стан прадукцыі. Пры надглядзе грузу расейскія кантралёры выявілі пазнакі турэцкіх вытворцаў.

Прадукцыя, забароненая да ўвозу на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі, канфіскаваная з абарачэньня і 9 лютага зьнішчаная на палігоне цьвёрдых бытавых адходаў у Ступінскім раёне Маскоўскай вобласьці.

«Харчовая вайна» паміж Расеяй і Беларусьсю абвастрылася ў пачатку 2017 году. Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» 3 лютага Лукашэнка выказаўся наконт прэтэнзіяў Масквы да беларускіх прадуктаў і нават паабяцаў распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельнаснагляду Сяргея Данкверта за «нанясеньне шкоды дзяржаве».

З 4 па 6 лютага 2017 году «Рассельгаснагляд» у Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніў увоз больш як 37 тон ялавічыны зь беларускіх мясакамбінатаў у Любані і Магілёве.

З 6 лютага Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з усіх прадпрыемстваў Менскай вобласьці Беларусі, а таксама некаторых з Магілёўскай вобласьці. Сярод прычын называліся падазрэньні ў тым, што беларускія прадпрыемствы прадаюць у Расею мяса ўкраінскага паходжаньня.

8 лютага Рассельгаснагляд паведаміў, што ў студзені на мяжы спынены ўвоз зь Беларусі ў Расею больш як 40 партыяў малочнай і мясной прадукцыі беларускага паходжаньня.

9 лютага Рассельгаснагляд распаўсюдзіў заяву пра адкладаньне візыту сваіх спэцыялістаў у Беларусь, якія меліся праверыць месцы захоўваньня і вытворчасьці расьліннай прадукцыі. Прычына адкладаньня візыту — магчымыя «правакацыйныя дзеяньні зь беларускага боку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG