Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хрэн вам, а не падатак!» — актывісты правялі пэрформанс каля Міністэрства па падатках і зборах


Актывістка Вольга Мікалайчык са сваім паплечнікам зладзілі пэрформанс на ганку Міністэрства па падатках і зборах.

Грамадзкія актывісты прынесьлі да ўстановы рондаль з супам з костак і шалупіньня. Рондаль паставілі на прыступкі на знак пратэсту супраць «падатку на дармаедзтва».

— Калі ўлады выдаюць антынародныя дэкрэты, ад якіх народу застаецца толькі памерці, то вось ім суп. Менавіта такім «супам» улады спрабуюць накарміць беларускі народ.

Акрамя таго, Мікалайчык прынесла слоік з хрэнам.

— «Хрэн вам, а не падатак» — вось асноўны мэсыдж пэрформансу, — сказала Свабодзе Мікалайчык. — Я таксама лічуся «дармаедкай», але «ліст шчасьця» пакуль не прыйшоў. Праўда, на маё жытло накладзены арышт, і дзяржава можа ў любы момант выселіць мяне, а дом выставіць на аўкцыён за капейкі.

Актывістка мусіць сплаціць больш за 4 тысячы даляраў штрафу за ўдзел у вулічных акцыях з восені мінулага году.

Гэтым разам пратакол на ўдзельнікаў скласьці не пасьпелі: яны сышлі, перш чым на месцы зьявіліся міліцыянты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG