Данбас. Два хлопчыкі, гадоў мо дзевяці-дзесяці, з драўлянымі «калашамі»...
Адзін хутка прамільгнуў, мусіць, недзе па-за кадрам абраў зручную пазыцыю. Камэра засяродзілася на іншым. Ён так натуральна, так прафэсійна то хаваўся за выступам паўразваленай сьцяны, то высоўваўся на хвіліну, каб хуценька выпусьціць у «ворага» сьмяротную чаргу...
Шмат аб чым дзеці просяць дарослых на сапраўднай вайне — піць... есьці... ня даць памерці... не паміраць... Але аб тым, каб не стралялі, ня просяць.
Бо якая ж гэта вайна, калі не страляць?!
Сяргей Ваганаў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org