Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рыцараў Наваросіі» і «Вурдалака Тараса Шаўчэнку» зьнялі са стэндаў Менскага кніжнага кірмашу


У першы дзень адкрыцьця ХХIV Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу некаторыя расейскія выдавецтвы выставілі на свае стэнды кнігі, якія былі расцэненыя наведнікамі як тыя, што распальваюць міжнацыянальную варожасьць. 9 лютага раніцай гэтую літаратуру прыбралі, запэўніў арганізатар выставы, выдавецтва «Макбел».

Расейскае выдавецтва «Книжный мир» прадставіла антыўкраінскую літаратуру: «Рыцари Новороссии. Хроники корреспондента легендарного Моторолы» Генадзя Дубавога, «Донбасс: от Славянска до Дебальцево» Міхаіла Палікарпава, «Куклы и кукловоды. Украинские катастрофы», аўтар Эль Мюрыд.

Выставілі і кнігі цяпер нябожчыка Алеся Бузіны — «Вурдалак Тарас Шевченко», «Союз плуга и трезуба: как придумали Украину».

Прадстаўніца аднаго з арганізатараў выставы, кампаніі «Макбел», на пытаньне Свабоды, ці ведаюць яны, якія кнігі выстаўляюцца, апярэдзіла наступнае пытаньне карэспандэнта:

«Вы маеце на ўвазе кнігі пра Наваросію? Іх са стэндаў ужо зьнялі. Выдавецтвы арандуюць у нас плошчы, стэнды і ў першы дзень да 12-й гадзіны раскладаюць сваю прадукцыю. Але пасьля гэтага мы абавязкова праходзім і глядзім, якая літаратура прадстаўлена. І сёньня з раніцы ўсе гэтыя кніжкі сумнеўнага зьместу прынялі. Людзей папярэдзілі, што гэтыя кнігі ў нашай краіне непажаданыя, у Беларусі ёсьць сьпіс экстрэмісцкай літаратуры, забароненай. Пры нас прыбралі і быццам бы ўсё зразумелі. Аглядаем мы ня толькі расейскія стэнды, але і ўсе іншыя. Будзем і надалей адсочваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG