Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе зноў бʼюць «Грады»: шэраг населеных пунктаў трапілі пад абстрэл, трое ўкраінскіх байцоў загінулі


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

Баевікі на Данбасе працягваюць абстрэлы з РСЗА БМ-21 «Град», цяжкой артылерыі і мінамётаў па ўсёй лініі судакрананьня, заяўляюць у прэс-цэнтры штаба АТА.

Учора «Градамі» былі абстраляныя пасёлак Галіцынаўка на Данецкім напрамку і пасёлак Талакоўка на Марыюпальскім напрамку. Пазьней стала вядома, што пад абстрэл «Градаў» трапіў пасёлак Сартан, што пад Марыюпалем — па населеным пункце баевікі выпусьцілі каля 40 ракет, сьцьвярджаць у МУС Украіны.

Цяжкая артылерыя і мінамёты сэпаратыстаў білі па ў пятніцу па Аўдзееўцы, Зайцаве, Шырокіне, Марʼінцы і яшчэ 12 населеных пунктах.

Ноччу ў Аўдзееўцы снарады трапілі ў пяціпавярховы дом — забітых і параненых не было, сьцьвярджаць у мясцовай адміністрацыі. Усяго за тыдзень абстрэлаў Аўдзееўкі былі пашкоджаны 114 прыватных дамоў і 22 кватэры.

За мінулыя суткі, паводле штабу антытэрарыстычнай апэрацыі, у баях на Данбасе загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, сямёра атрымалі раненьні. Усяго было зафіксавана 115 абстрэлаў.

Сэпаратысты ў сваю чаргу абвінавачваюць у абстрэлы прыфрантавых населеных пунктаў украінскі бок .

На гэтым тыдні Рада бясьпекі ААН асудзіла выкарыстаньне цяжкага ўзбраеньня на Данбасе, а ў АБСЭ адказнасьць за невыкананьне менскіх дамоўленасьцяў усклалі на Расею. Часовая павераная ў справах ЗША пры АБСЭ Кейт Бэрнс казала пра наступ пад Аўдзееўкай «абʼяднаных расейска-сэпаратысцкіх войскаў» і пра 17 тысяч чалавек, якіх закранула гуманітарная катастрофа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG