Арганізацыя Паўночнаатлянтычнага дагавора адклала заплянаваную сустрэчу з уладамі Ўкраіны, прысьвечаную сыстэмы проціракетнай абароны альянсу, паведамляе Wall Street Journal, называючы гэта чарговай прыкметай таго, што альянс спрабуе пазьбегнуць правакацыяў у адносінах з Расеяй.
Як піша газэта са спасылкай на неназваныя заходнія крыніцы, НАТО разглядала магчымасьць сустрэчы з Украінай, каб абмеркаваць верагоднасьць падзеньня абломкаў або перахопнікаў, якія зьбіліся з курсу на яе тэрыторыі ў выпадку прымяненьня супрацьракетнай сыстэмы.
Паводле выданьня, рашэньне не сустракацца з украінскімі ўладамі было прынятае на фоне нявызначанасьці ў адносінах з Расеяй. Па словах дыплямата НАТО, рашэньне не адмяняе будучых сустрэч з Украінай, паведамляе Wall Street Journal. Аднак альянс імкнецца рухацца павольна, з улікам таго, што Расея ўспрымае любыя крокі ў разьвіцьці сыстэм ПРА як правакацыю.