Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у інтэрвію нямецкай газэце Berliner Morgenpost, што плянуе правесьці рэфэрэндум аб далучэньні Ўкраіны да NATO.
Ён заявіў, што калі 4 гады таму толькі 16% украінцаў хацелі далучэньня да NATO, цяпер ахвотных далучыцца ўжо 54% (у кастрычніку 2015-га было 48%). Адпаведна, калі на рэфэрэндуме ўкраінскі народ выкажацца за далучэньне, Парашэнка абяцае «зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся сяброўства ў Паўночнаатлянтычным альянсе».
Украіна захоўвае вонкавыя прыярытэты: Эўразьвяз, NATO і, магчыма, Балта-Чарнаморская асамблея
Парашэнка прытрымліваецца ранейшых сваіх заяў пра тое, што далучэньне да NATO — стратэгічная мэта Ўкраіны: маўляў, усё, што краіна робіць у галіне абароны, робіцца, «трымаючы ў руках компас, стрэлка якога паказвае на Паўночную Атлянтыку».
Таксама Парашэнка заявіў, што засталося нядоўга чакаць да таго, як Украіна выканае крытэры далучэньня да Эўразьвязу (што падтрымліваюць больш за 70% украінцаў), стварэньне якога ён назваў «самай прыемнай падзеяй XX стагодзьдзя».
Як Украіна пераўзбройваецца ва ўмовах расейскай агрэсіі. І як Беларусь ёй дапамагае
NATO і Ўкраіна маюць цесныя сувязі ад пачатку 1990-х, на сайце альянсу гаворыцца, што Ўкраіна — адзін з самых істотных партнэраў NATO. Але супраць далучэньня Ўкраіны да NATO выступае Расея, якая ў лістападзе 2014 году нават патрабавала гарантыяў, што ніводная краіна ня думае пра далучэньне Ўкраіны да NATO.